Беларуская Служба

Больш за 20 тысяч чалавек застаюцца без электрычнасці пасля расійскіх абстрэлаў ва Украіне

22.06.2024 12:59
Без святла застаюцца жыхары Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Сумскай, Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцей.
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLEG PETRASIUK/24TH MECHANIZED BRIGADE Dostawca: PAP/EPA.

Пасля расійскіх абстрэлаў энергетычнай інфраструктуры ва Украіне больш за 20 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці. У Валынскай вобласці без газу засталіся 74 дамы пасля таго як аскепкі беспілотніка пашкодзілі мясцовы газаправод.

Без святла застаюцца жыхары Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Сумскай, Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцей. Службы працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.

З-за масіраванай расійскай атакі ва Украіне ўначы Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл падняла польскія і саюзніцкія вайсковыя самалёты. Машыны патрулявалі неба над паўднёва-ўсходняй Польшчай.

ПР/юл